1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиАбмяркоўваем праект Канстытуцыі
01 февраля 2022

Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Члены прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Бярэзінскага раёна актыўна абмяркоўваюць праект змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона Беларусі

Кацярына ЕЖАЛЕВА, ветурач УП «АграМАЗ»:

Прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое адбудзецца 27 лютага, — вельмі важны і адказны момант у гісторыі нашай дзяржавы. Як сказаў у сваім Пасланні беларускаму народу і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, гэты крок неабходна зрабіць, каб не спазніцца. Прыняць Асноўнага Закона дазволіць не толькі захаваць нашу краіну ў жорнах новага перадзелу свету, але і пабудаваць нашу будучыню – для сябе і своіх дзяцей. Таму кожны х нас павіннен праявіць сваю грамадскую свядомасць і прыняць удзел у галасаванні, у тым ліку моладз.

Як прадстаўнік маладога пакалення, я таксама прыкладаю намаганні да таго, каб быць пастаянна ў руху і расці, як спецыяліст. Зараз я завочна атрымліваю адукацыю ў сельгасаакадэміі,  каб стаць дыпламаваным заатэхнікам. А таксама працую ў нашым сельгаспрадпрыемстве ветурачом. Далей у маіх планах атрымаць другую вышэйшую адукацыю і асвоіць навуку эканаміста. Вельмі добра, что ў нашей краіне падтрымліваюць цягу да навук і адукацыі. Гэта – адзін з тых сацыяльных аспектаў развіцця нашага грамадства, які прапісаны ў новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Сяргей БАГДАНКЕВІЧ, галоўны заатэхнік УП «АграМАЗ»:

— Наша сельгаспрадпрыемства ўжо не першы год ўваходзіць у тройку мацнейшых гаспадарак па атрыманні малочнай прадукцыі.

Сакрэт поспеху – гэта не толькі вынік ўкаранення навейшых тэхналогій у работу ферм, багатай кармавой базе і захаванні дысцыпліны. Адным з рашаючых фактараў таксама з’яўляецца добрасумленная праца  кожнага жывёлавода, іх зацікаўленасць. Работнікі разумеюць, что чым лепшь яны працуюць, тым больш прадукціі атрымлівае прадпрыества, і тым выше становіцца наш зарабатак.

Аналагічным чынам наша сумленнасць адбіваецца і на палітычнай сітуацыі ў рэспубліцы: чым большымі патрыётамі Беларусі мы будзем, тым менш шанцаў давесці дзяржаву да эканамічнага краха.

Свет мяняецца вельмі хутка. Ен прыносіць нам усё новыя і новыя выклікі, падштурхоўвае нас жыць і развівацца ў новых рэаліях. Да перагляду свойго жыцця нас заклікае і праект новай Канстытуцыі. Ен не толькі больш адаптаваны да сённяшніх умоў, але і разлічаны на далейшую перспектыву. Я зараз не буду пераказваць усе артыкулы Асноўнага Закона, думаю, что ўсе мы іх ужо добра вывучылі. Хачу толькі сказаць, что я абавязкова прыму ўдзел у рэферендум, таму што я таксама адказны за лес нашай краіны.