1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиАкцыя “Наш жывёлавод”
20 января 2022

Акцыя “Наш жывёлавод”

Выконваючы абавязкі старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Салавей падчас наведвання Жыткавіцкага раёна сустрэлася з перадавымі жывёлаводамі ААТ “Тураўшчына”. 

У лепшых працаўнікоў галіны гаспадаркі  засталося нямала станоўчых эмоцый. Усе яны — за дасягненне добрых вытворчых паказчыкаў у рамках акцыі “Наш жывёлавод” — атрымалі ад прафсаюзнага лідара вобласці падарункі і віншаванні.

На мерапрыемстве Галіна Салавей падзялілася ўласнымі поглядамі наконт унясення змяненняў і дапаўненняў у праект Канстытуцыі.  “Варта не толькі зберагаць і цаніць тыя набыткі, што маем, але і прымнажаць іх, — зазначыла старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі. – Нам даецца права выбару будучыні праз выказванне на рэферэндуме сваёй грамадзянскай пазіцыі  па праекту Асноўнага Закона краіны, які скіраваны на пабудову сацыяльна-арыентаванай дзяржавы”.

Сяргей Белка