Акцыя “Наш жывёлавод” ахоплівае калектывы ферм, комплексаў Любанскага раёна Мінскай вобалсці. І старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Рубін сумесна з кіраўніцтвам гаспадарак і пярвічак адзначаюць старанных жывёлаводаў, дзякуюць ім .
Днямі Забалацкі сельскі Дом культуры сабраў лепшых жывёлаводаў мясцовага адкрытага акцыянернага таварыства. Да запрошаных на ўрачыстасць звярнуўся дырэктар ААТ “Забалацкі” Міхаіл Вечар. Ён зазначыў, што ў зале сабраліся тыя, хто не па чутках ведае спецыфіку працы ў жывёлагадоўлі і выконвае яе ўзорна. Каб забяспечыць развіццё гаспадаркі і харчовую бяспеку краіны.
У сваю чаргу раённы прафсаюзны лідар прадоўжыла:
— Галоўнае багацце – гэта людзі. Менавіта іх нястомная праца – аснова ўсіх вытворчых набыткаў. Вялікі дзякуй усім за дбайнасць і старанне. Жадаю маральнага і матэрыяльнага задавальнення ад прыкладзеных намаганняў, моцнага здароўя, мірнага неба і поспехаў у справе.
А добрыя словы Таццяна Рубін і Міхаіл Вечар падмацавалі ўзнагародамі: заахвоцілі перадавых аператараў машыннага даення і па вырошчванні буйной рагатай жывёлы падзякамі падарункамі і кветкамі.
Таццяна Рубін
Фота аўтара