Ні адзін чалавек ні на адной ферме, нават самай маленькай і не з бліскучымі паказчыкамі, не павінны застацца без увагі.
Падчас такіх сустрэч работнікам даведзены расцэнкі, паказчыкі работы кожнага за месяц і ў параўнанні з годам мінулым, адзначана, хто лідзіруе, хто пакуль не паказвае выдатных вынікаў. Абмяркоўваюцца прафесійныя пытанні: чаму не атрымліваецца дасягнуць значнага росту малака, дзе «шукаць» гатунак «экстра», ад чаго і ад каго залежыць вынік, дзе недапрацавалі спецыялісты, а дзе непасрэдна жывёлаводы. Дзяляцца работнікі і асабістым: каму ваду неабходна правесці, каму дах адрамантаваць, пасадзейнічаць ва ўстаноўцы агароджы.
На мiнулым тыднi прадстаўнікі прафсаюза, спецыялiсты райсельгасхарчу, грамадскіх аб’яднанняў, маладзёжных арганізацый накіраваліся ў калектывы КСУП «Веляцін», КСУП «Iмя I.П. Меляжа», КСУП Э/Б «Стралiчава», КСУП «Судково». Яны пагутарыла з работнікамі і перадала салодкія пачастункі, чайныя сервiзы, электрачайнiкi, словы падзякі і падарункі ў рамках акцыі атрымалi лепшыя аператары машынага даення і жывёлаводы на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы. І няхай гэта заахвочванне невялікае, але разам са шчырымі словамі высокай ацэнкі працы яно дае працаўнікам вёскі яшчэ большы маральны стымул для дасягнення вышэйшых вынікаў. Паездкі па фермах працягнуцца будуць заахвочаны жывёлаводы кожнай гаспадаркі раёна.
«Хойніцкія навіны», якія працуюць у моцнай звязцы з райсельгасхарчам і галіновым прафсаюзам, па традыцыі лічаць справай гонару прыняць удзел у акцыі, стаць яе інфармацыйным партнёрам.