Сёлета ўшанаванне лепшых жывёлаводаў распачалося з КСУП “Міхалішкі”.
Асноўная задача акцыі – не толькі адзначыць работу лепшых працаўнікоў жывёлагадоўлі, але і сустрэцца з калектывамі, паглядзець, у якіх умовах яны працуюць, ці забяспечаны спецадзеннем. У межах акцыі плануем наведаць усе малочна-таварныя комплексы і фермы раёна.
Больш за 10 гадоў на ферме “Міхалішкі” працуе Уладзімір Бародка.
Жывёлавод МТФ “Супраненты” Фёдар Алексеявец – з прыезджых.
На МТФ “Страча” была адзначана работа аднаго з самых “узроставых” – па стажы работніка – аператара даільнай устаноўкі Станіслава Сялевіча.
На ферме “Страча” ў наш прыезд было чыста, але холадна: бытавое памяшканне, дзе даяркі і іншыя работнікі фермы могуць адпачыць, не ацяпляецца. Юрый Аляксандравіч Адула паабяцаў вырашыць гэта пытанне.
Падзячныя лісты і падарункі атрымалі таксама Марына Чайкоўская з фермы “Ласі” і Леакадзія Боўша з комплекса “Маркуны”.