У Лунiнецкiм раёне Брэсцкай вобласці прайшла дыскусiйная пляцоўка, прысвечанная 30-годдзю iстытута прэзiдэнства. Настаўнiкi грамадскiх арганiзацый абмеркавалi, як адлюстравалася на сiтуацыi ў краiне i раёне ў прыватнасцi лёсавызначальнае рашэнне 1994 года.
Старшыня Лунінецкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ермалёнак акцэнтавала ўвагу на iмпульс развiцця для сельскай гаспадаркi.
— Па шэрагу пазіцый аграрыі Беларусі годна выглядаюць у міжнародным рэйтынгу. Краіна ўваходзіць у пяцёрку краін-экспарцёраў малакапрадуктаў і топ-вядучых экспарцёраў мясной прадукцыі. Айчынныя тавары пастаўляюцца ў больш чым 100 дзяржаў свету, — адзначыла Вольга Уладзiмiраўна.
– Адно з асноўных дасягненняў 30-гадовага інстытута прэзідэнцтва – захаванне аграрнай навукі. Дарэчы, мы яе не толькі захавалі, але і прымножылі. Беларускі лідар на працягу ўсяго перыяду кіраўніцтва рабіў усё, каб пайсці далей у гэтым плане. Гэта і стварэнне аграгарадкоў, захаванне распрацаванай навукай індывідуальнай структуры пасяўных плошчаў, і павелічэнне аб’ёмаў унясення мінеральных удабрэнняў, укараненне поўнага комплексу абаронных мерапрыемстваў на пасевах сельгаскультур, якаснае вядзенне меліярацыі, паляпшэнне якасці тэхнікі і забяспечанасць ёю айчынных вытворцаў.
Як самы галоўны вынік – значны рост вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Адзіная стабільная крыніца паступлення грашовых сродкаў – малочная галіна.
Для таго, каб дасягнуць высокіх рэзультатаў, было рэалізавана нямала інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве малочна-таварных комплексаў. Вялікая ўвага ўдзялялася росту грамадскага статка з высокай прадуктыўнасцю, забеспячэнню захаванасці пагалоўя, трывалай кармавой базы і паўнавартаснага рацыёна.
Што датычыць Лунінеччыны, то дзякуючы палітыцы кіраўніка дзяржавы, апошнім часам у раёне актыўнае развіццё атрымалі такія галіны сельскай гаспадаркі, як агародніцтва і пладаводства. У першую чаргу за кошт падтрымкі і развіцця фермерскіх гаспадарак, што дазволіла скараціць імпарт пладоваагародніннай прадукцыі.
Цяпер Аляксандр Лукашэнка нацэльвае галіну на тое, каб і надалей ствараць высокатэхналагічны і прыбытковы аграрны сектар: “Трэба рухацца далей, зрабіць работу больш устойлівай, а развіццё – прагрэсіўным”.
Источник: газета «Лунiнецкiя навiны»