1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиБыць патрыётам сваёй краіны
06 октября 2020

Быць патрыётам сваёй краіны

Прафесія педагога патрабуе ад чалавека не толькі вялікіх ведаў, але і духоўных сіл, вытрымкі і нават мужнасці, і радуе тое, што, нягледзячы на складанасці і цяжкасці, знаходзяцца людзі, якія выбіраюць для сябе ў гэтым жыцці працу настаўніка. 
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя УА «Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж» уваходзіць у састаў Мсціслаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і налічвае 135 членаў прафсаюза. 
З нагоды свята старшыня Мсціслаўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Галіна Папова павіншавала педагагічны калектыў, ветэранаў і ўручыла Ганаровыя граматы райкама. 
 — Педагагічны калектыў умее ўдыхнуць у навучэнцаў смагу  ведаў, імкненне да ўсяго новага, запал да пошуку, сфармаваць актыўную жыццёвую пазіцыю, — говарыла Г.Папова, звяртаючыся да прысутных. — А яшчэ стараецца выхаваць сапраўднага чалавека, годнага грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны.