Якім гэты год выдаўся для прафсаюза аграрнікаў, расказаў яго старшыня Юрый Адула.
Рост даверу прафсаюзу з боку работнікаў расце. Напрыклад, з 2015 па 2018 год створана 4 пярвічныя арганізацыі, заключана 12 калектыўных дагавораў. Калі параўнаць вынікі леташняга і сёлетняга маніторынгаў, то сітуацыя па ўнясенні нормаў генеральнага і тарыфнага пагадненняў у калектыўныя дагаворы арганізацый аграпрамысловага комплексу значна палепшылася.
Адна з галоўных задач прафсаюза на бліжэйшы час – аператыўнае рэагаванне на факты парушэння правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.
Дапамогу ў вырашэнні працоўных адносін і сацыяльна-эканамічнага права за бягучы год атрымалі больш за 180 работнікаў. Наймальнік не заўсёды даплачваў да ўзроўню мінімальнай заработнай платы і за работу ў небяспечных умовах, начны і звышурочны час, выхадныя і святочныя дні. Нягледзячы на патрабаванні прафсаюза палепшыць улік рабочага часу, у некаторых гаспадарках па-ранейшаму маюцца парушэнні.
Вялікую ўвагу прафсаюзная арганізацыя надае рабоце з моладдзю, правядзенню спартыўна-масавых мерапрыемстваў, акцый, многія з якіх ужо сталі традыцыйнымі. Падчас жніва прама ў полі ўзнагароджваюцца перадавікi: камбайнеры, іх памочнікi і вадзіцелi, якія намалацілі і перавезлі тысячу тон збожжа, аператараў зернесушыльных установак, якія давялі да патрэбнай кандыцыі дзве тысячы тон збожжа, галоўнага агранома, у гаспадарцы якога першай у раёне была намалочана тысяча тон збожжа. Без увагі прафсаюза не застаюцца і корманарыхтоўшчыкі і сейбіты. Для правядзення галіновых спаборніцтваў сярод членаў прафсаюза на жніве, сяўбе і нарыхтоўцы кармоў сёлета было выдзелена 3 500 рублёў.
На працягу зімне-стойлавага перыяду штогод праводзім акцыю “Наш жывёлавод”: з падарункамі стараемся завітаць не толькі на буйныя малочна-таварныя комплексы, але і на невялікія фермы.
Акрамя гэтага, наш прафсаюз сумесна з “Астравецкай праўдай” высвятлялі, чым кормяць хлебаробаў на сяўбе, ці ведаюць камбайнеры нюансы аплаты іх працы і іншыя пытанні.
У гэтым годзе Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райкама прафсаюза работнікаў АПК за дасягненні ў рабоце атрымалі звыш 200 працаўнікоў аграпрамысловага комплекса раёна.