1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЦяжкая тысяча Івана Малішэўскага
16 августа 2018

Цяжкая тысяча Івана Малішэўскага

У мінулым годзе ў кагорту тысячнікаў раёна ўвайшлі 13 камбайнерскіх экіпажаў і 9 вадзіцеляў. Сёлета ж нават самыя лепшыя механізатары раёна могуць пра гэта толькі марыць. На 15 жніўня – ніводнага камбайнерскага экіпажу, які б перасягнуў тысячатонную мяжу.
А вось два вадзіцеля-тысячніка на адвозцы ўжо ёсць. У сераду, 8 жніўня ў СВК “Дружба-Аўцюкі” віншавалі Пятра Малашчанку з працоўным дасягненнем – на аўтамабілі МАЗ ён перавёз ад камбайнаў звыш тысячы тон збожжа.
А 15 жніўня за шчырую працу дзякавалі Івана Малішэўскага, які прымаў віншаванні, Падзячныя пісьмы і падарункі ад абкама і райкама прафсаюза АПК, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Іван Аляксандравіч на ранак 15 жніўня перавёз звыш 1000 т зерня.