1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиДажынкі-2021
14 сентября 2021

Дажынкі-2021

Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» праходзіў  у аграгарадку Беразінскае Маладзечанскага раёна.

Для ўрачыстага адкрыцця свята вядучыя запрасілі на сцэну намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Аляксея Багданава, старшыню раённага выканаўчага камітэта Юрыя Горлава. У свяце прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Каліна Капуцкая, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч і Алег Семянчук, адказныя работнікі Мінскага аблвыканкама, кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, Минскага абласнога і раённага аб’яднанняў прафсаюзаў, раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У час урачыстага шэсця прадстаўнікі гаспадарак раёна неслі свае каравай і сноп, а таксама макеты сваёй тэрыторыі, з якіх усе разам склалі карту намалотаў Маладзечанскага раёна. Вядучыя прадставілі кожнае сельгаспрадпрыемства на чале з іх кіраўнікамі, агучылі іх дасягненні на жніве.

Кульмінацыя «Дажынак-2021» — урачыстае ўзнагароджанне лепшых аграрыяў, пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю. Сярод прадпрыемстваў пераможцамі сталі ААТ «Гарадзілава», філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Селеўцы». Ганаровымі граматамі і падзякамі, каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны перадавыя камбайнеры, вадзіцелі па адвозцы збожжа, аператары збожжасушыльных установак, галоўныя інжынеры, аграномы, лепшыя кіраўнікі сельскагаспадарчай вытворчасці, маладыя кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў, абслуговых арганізацый і іншыя.