1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовости«Дзеля будучыні». Свое меркаванне па зменах Канстытуцыі выказала работнік СВК «Агракамбінат Сноў»
31 января 2022

«Дзеля будучыні». Свое меркаванне па зменах Канстытуцыі выказала работнік СВК «Агракамбінат Сноў»

Марыя Рацкевіч, аператар машыннага даення СВК «Агракамбінат Сноў»:

— Пазанёмілася з праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яны зроблены з улікам патрабаванняў часу. І я заўсёды галасую за добрыя перамены. За нашу сінявокую Беларусь, якую я вельмі люблю, за чыстае неба над галавой. А захаваць усё гэта мы зможам толькі пры моцнай дзяржаве. І нікуды не варта, што невялікая колькасць нязгодных з палітыкай нашай улады ў 2020 годзе спрабавала ўчыніць дзяржаўны пераварот, ператварыла прыгожы, чысты Мінск у разгул вандалізму, пасеяшы прававое бязмежжа. Для нас, мірных, талерантных беларусаў такое непрыймальна. А што рабілася нядаўна ў Казахстане!

— Наша канстытуцыя з’яўляецца гарантам бяспекі дзяржавы. Я 38 гадоў адпрацавала ў сваёй роднай гаспадарцы, агракамбінаце “Сноў”. Бачыла і бачу, колькі намаганняў укладвалася і ўкладваецца для яе развіцця, для паляпшэння нашага дабрабыту. Усё гэта неабходна цаніць і берагчы. Я брала ўдзел у другім Усебеларускім народным сходзе ў 2001 годзе. Пераканалася, якую вялікую ролю адыгрывае ён у дзяржаўным будаўніцтве Беларусі. Правільна, што Канстытуцыя замацуе паняцце пра яго як пра вышэйшы орган народаўладдзя. Наша рэспубліка ўзнаўлялася з попелу Вялікай Айчыннай вайны, устала з кален пасля эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага падзення 1990-х гадоў, многага дасягнула. Давайце зберажом стабільнасць, спакой на роднай зямлі і завяшчаем гэта дзецям, унукам, праўнукам. Пра іх будучыню, іх лёс неабходна думаць сёння.