Днямі для ўручэння падарунка зрабілі невялікую «паўзу» падчас абедзеннага даення кароў на МТК «Карчовае». Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вера Васільеўна Харошка шчыра падзякавала руплівай жанчыне за адданасцьсправе і ўручыла падарунак – паездку у «дванаццацідзённы рай».
Безумоўна, Галіна Чэкан такі сюрпрыз заслужыла: аператарам машыннага даення працуе амаль два дзясяткі гадоў і заўсёды ў ліку лепшых не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне.
Пуцёўка стала прыемнай нечаканасцю для адказнай працаўніцы. Спачатку бянтэжылася, нават адмаўлялася ад паездкі, але потым дзеці ўгаварылі яе адпачыць і паправіць здароўе. Жанчына бярэ водпуск і дзявятага красавіка адправіцца ў санаторый.
Адзначым, што адпаведнае ўшаноўванне перадавікоў сельскай гаспадаркі праводзіцца у рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод». Як гаворыцца, лепшым работнікам — лепшы адпачынак!