З гэтай прычыны ў аўторак старшыня галіновага прафсаюза Ірына Берднік наведала працаўнікоў жніва прама ў полі, пацікавілася ўмовамі працы, харчавання і забяспечанасцю спецвопраткай. Да таго ж, Ірына Генадзьеўна завітала да камбайнёраў, механізатараў і вадзіцеляў не
з пустымі рукамі. Кожны экіпаж, вадзіцель і трактарыст, наведаныя ў гэты дзень, атрымалі па бутлю вады, якая была прадастаўлена раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і якая так неабходная працаўнікам у гэтыя спякотныя дні.
У адказ жа хлебаробы падзякавалі за клопат пра іх і амаль усе са скрухай адзначылі, што сёлетняя ўборачная бадай, адна са складаных за апошні час. Па-першае, шмат зерневых загінула на пачатку лета ад спёкі, а тое, што ўцалела, не даюць своечасова ўбраць дажджы. Таму
і даводзіцца працаваць урыўкамі, паміж ападкамі. Да таго ж збожжа паступае ў зернесушыльную гаспадарку літаральна пераўвільготненым.
А яшчэ, як адзначылі камбайнёры Андрэй Рагалевіч з ААТ “Агра-Слабада”, Віталь Ваявода з КСУП “Чалюшчавічы” і Руслан Качэля з КСУП “Капаткевічы”, з-за абільнай вільгаці на ніве інтэнсіўна пачало расці пустазелле. Гэта значна абцяжарвае работу камбайнаў і нават на пэўны час выводзіць іх са строю.
Аднак, нягледзячы на гэтыя цяжкасці, хлопцы працуюць на сумленне, каб убраць уцалелае збожжа да апошняга каласка.