1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиГатовы падтрымліваць ініцыятыўных
15 ноября 2022

Гатовы падтрымліваць ініцыятыўных

Сустрэча з маладымі спецыялістамі аграпрамысловага комплексу Стаўбцоўшчыны прайшла ў новым гарадскім кінатэатры.

Сярод прысутных былі старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень, а таксама старшыня Стаўбцоўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Тамара Калошыч. Мадэратарам сустрэчы выступіў метадыст выставачнай залы Старасвержанскага цэнтра культуры Павел Баран.

Дзяніс Колясень пачаў размову з візітнай карткі раёна, расказаў пра перспектывы развіцця Стаўбцоўшчыны, падрабязна спыніўся на тым, як горад рыхтаваўся да абласнога свята «Дажынкі-2022». Гаварылі таксама і пра тое, што такое быць патрыётам, аб інфармацыйнай вайне, палітычнай сітуацыі ў свеце.

Старшыні райвыканкама тэма сельскай гаспадаркі блізкая, таму што сам калісьці працаваў у ААТ “Рубяжэвічы”. «Якую параду вы дасце маладым спецыялістам?«- паступіла пытанне з залы. «Усё вельмі проста: не ленавацца, заслужыць аўтарытэт у калектыве, трымаць сваё слова і любіць працу«, — адказаў Дзяніс Колясень.

Граматная і ініцыятыўная моладзь з новымі падыходамі, поглядамі, ідэямі дае новы імпульс развіццю прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый – не раз падкрэслівалася падчас дыялогавай пляцоўкі.

Тамара Калошыч працягнула дыялог з моладдзю. Яна расказала падрабязней пра напрамкі дзейнасці прафсаюза і адзначыла: «Галоўная мэта нашай арганізацыі — усебакова дапамагаць кожнаму чалавеку«.

Сустрэча завяршылася праглядам відэароліка ў фармаце 3D. Маладыя спецыялісты змаглі адчуць перавагі  ўнікальнага  экрана і  сучаснай стэрэасістэмы кінатэатра.