1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиГервяцкае жніво: лідарамі не нараджаюцца – імі становяцца
24 июля 2019

Гервяцкае жніво: лідарамі не нараджаюцца – імі становяцца

Плошча збожжавых і зернебабовых культур у КСУП “Гервяты” – 4 153 гектары, на абмалоце якіх працуе 16 камбайнаў. адзін з якіх – КЗС-2-1218. Сёлета на ім працуе сямейная пара Янкавічаў. Калі для Дзмітрыя сёлетняе жніво ў якасці камбайнера другое, то для яго жонкі Веранікі – першае. 
Падчас уборкі камбайны ў КСУП “Гервяты” будуць разбіты на чатыры звяны. 
Рапс у сэнсе ўборкі наогул складаная культура – яго сцябліна не высыхае да канца, таму чысціць камбайн трэба некалькі разоў за дзень, каб зерне не прасыпалася на зямлю, а трапляла ў бункеры аўтамабіляў. 
На адвозе збожжа ў КСУП “Гервяты” задзейнічана 14 адзінак тэхнікі. Нават пры далёкай ад рэкорднай ураджайнасці на гервяцкія зернесушыльныя ўстаноўкі штодзень трапляе каля 800 тон збожжа новага ўраджаю. 
Новы ўраджай у КСУП “Гервяты” ўбіраюць добра вядомыя ў раёне экіпажы. Бацька і сын Андрэй і Мікіта Вінцкусі летась першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. 
З розніцай у некалькі тон апярэдзіў Вінцкусяў экіпаж у складзе камбайнера Валерыя Васільчыка і яго памочніка Вадзіма Лукойця. 
…Што ж, няма чаго дзівіцца, што ў лідарах раённага жніва скрозь мільгаюць прозвішчы гервяцкіх хлебаробаў: спрытнасць рук – і ніякага ашуканства.