1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиI клопат пра чалавека працы
20 июня 2018

I клопат пра чалавека працы

Івана Канстанцінавіча цікавіла сацыяльнае партнёрства прафсаюзных ячэек і кіраўніцтва сельгасарганізацый – менавіта там, як паказвае жыццё, бывае больш праблем.

Абласны прафсаюзны лідар наведаў УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” і КУСГП “Сіроцінскі”, дзе пагутарыў з работнікамі прадпрыемстваў, кіраўніцтвам, прафсаюзнымі лідарамі. “Часта выязджаю ў розныя гаспадаркі Віцебскай вобласц і, сярод якіх ёсць і ў стадыі санацыі, як “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Гэта складаны перыяд для гаспадаркі і людзей, і ў такім разе нярэдка забываюць пра выкананне калектыўнага дагавору, – адзначыў Іван Вазьміцель. – Што тычыцца райаграсэрвісу на Шуміліншчыне, то тут прытрымліваюцца калектыўнага дагавору. На сённяшні дзень выплачваецца цякучая заработная плата, у кіраўніка ёсць планы як разлічыцца з даўгамі”.

У многіх сельгаспрадпрыемствах нашага раёна паміж прафсаюзам і наймальнікам ёсць падтрымка і разуменне. І пацвярджэнне гэтаму – КУСГП “Сіроцінскі”. У гаспадарцы ставяць рэальныя задачы, трымаюць накірунак на развіццё вытворчасці, стараюцца захаваць усе рабочыя месцы, што сёння немалаважна для Шумілінскага раёна. Работнікі “Сіроцінскага” задавалі пытанні І.К. Вазьміцелю наконт далейшага развіцця сельскай гаспадаркі і дзяржаўнай падтрымкі вясковага працаўніка.

Напрыканцы свайго візіту Іван Вазьміцель са старшынёй раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Васілём Юхнаўцом і старшынёй райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Вольгай Пусянковай наведалі некаторыя прыватныя прадпрыемствы, на якіх заклікалі стварыць прафсаюзныя пярвічкі.