1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиКолькі зарабляюць на жніве?
02 августа 2018

Колькі зарабляюць на жніве?

Распрацаваны ўмовы прэміравання на перыяд уборкі. Напрыклад, кожныя сто тон прыносяць камбайнеру дадаткова 10 рублёў, яго памочніку – 8 рублёу. Вадзіцель МАЗа за перавезеныя 200 тон дадаткова атрымае 10 рублёў, а вадзіцель ГАЗ-53 атрымае столькі ж за 100 тон збожжа. Акрамя гэтага ў гаспадарцы практыкуецца натуральная аплата: за кожную намалочаную тону камбайнер атрымае кілаграм збожжа, сушылшчык – 300 грам за тону даведзенага да кандыцыі зерня.
У КСУП «Гудагай» распрацаваны бюлетэнь, у якім штодзень мяняюцца звесткі пра намалоты камбайнераў і колькасць перавезенага вадзіцелямі збожжа за дзень і  з пачатку ўборкі. Найбольшы заробак камбайнера за дзень склаў 96 рублёў, найменшы – 51. 
У Варнянах камбайнеры таксама  ведаюць колькі зарабляюць за дзень на ўборцы.
«Паперкі» iм перадаюць разам з абедамі, адна «інфарматар» налічэння зарплаты на ўборцы ўраджаю і такаяж – аб ходзе ўборкі. Дакументы састаўлены зразумела: камбайнер адразу бачыць, колькі ён зарабіў за дзень і з пачатку ўборкі на абмалоце збожжа, рапсу, травы. Таксама ў іх пазначана норма выпрацоўкі, ад якой залежыць прэмія. 
Гэтыя «нормы» вар’іруюцца для розных камбайнаў (у залежнасці ад прапускной здольнасці), аўтамабіляў і зернесушыльных установак.  За выкананне 30 норм (напрыклад, для «Джон-Дзіра» гэта 660 тон) камбайнер атрымае 65 рублёў,  памочнік – 55, вадзіцель – 50, а кожны аператар зернесушылкі – 60 рублёў. «Плюс» варнянскага жніўнага спаборніцтва ў  тым, што ў ім удзельнічаюць не толькі камбайнерскія экіпажы, вадзіцелі і аператары зернесушыльных установак, але і занятыя на падборы і прэсаванні саломы механізатары. 
На майстэрні ў Варняны, ўзняты сцяг і стэнд з інфармацыяй. 
Найбольшы заробак камбайнера за дзень склаў 80,34 рублёў, найменшы – 21,89. 
У Гервятах перад масавай уборкай устанавілі флагшток і новы стэнд – кожны механізатар можа ўбачыць на ім колькасць намалочаных за мінулы дзень тон збожжа і прозвішчы лідараў жніва. Акрамя ўмоў жніўнага спаборніцтва, на стэндзе ў дыспетчарскай размешчаны нормы выпрацоўкі і аплаты працы на корманарыхтоўцы. 
За выкананне 30, 50, 70 норм умовамі жніўнага спаборніцтва ў КСУП «Гервяты» прадугледжана прэміраванне камбайнерскіх экіпажаў, вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў і наперавозцы сухога зерня, аператараў зернесушылак. Акрамя гэтага, падчас дажынак у гаспадарцы вызначаюцца па тры прызавыя месцы ў кожнай з вышэй узгаданых катэгорый.
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя закупіла для ўсіх камбайнераў майкі і кепкі з эмблемай прадпрыемства.
 Найбольшы заробак камбайнера за дзень склаў 110 рублёў, найменшы – 34. 
У Міхалішках спецадзенне перад уборкай выдалі, кормяць смачна, два разы на дзень. На майстэрнях бюлетэнь намалотаў і аплаты працы механізатараў, вадзіцеляў на стэндзе, а ў паветры развіваўся сцяг, узняты ў гонар камбайнера Міхаіла Дашына, вадзіцеля  Івана Зімніцкага
і зернесушыльшчыкаў Сяргея Рукойця, Віктара Мілашэвіча, Генадзя Субаткевіча і Паўла Міхновіча. 
Па ўмовах  працоўнага спа¬борніцтва ў КСУП «Міхалішкі» вызначаюцца па тры прызавыя месцы ў кожным відзе жніўных работ, у тым ліку на ўборцы саломы. Напрыклад, за першае месца з улікам каэфіцыента тэрміна эксплуатацыі камбайна  механізатар атрымае 60 рублёў, за другое – 50, за трэцяе – 40. Такія ж грашовыя прэміі чакаюць і вадзіцеляў. 
Найбольшы заробак камбайнера за дзень склаў 69,29 рублёў, найменшы –  23,20. 
У РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», як і ў КСУП «Гудагай»,  распрацавана сістэма прэміравання на перыяд уборкі. Праўда, яна тычыцца толькі камбайнерскіх экіпажаў і вадзіцеляў. 
Велічыня прэміі залежыць ад маркі камбайна і намалоту. Напрыклад, экіпаж, які працуе на КЗС-1218, за 400 тон намалочанага збожжа  – атрымае 10 рублёў, за 600 – 15, а за 1 тысячу – 30. Вадзіцель МАЗ-555-142 за першыя 400 тон перавезенага збожжа атрымае 10 рублёў, за 1 тысячу –20.
Па словах спецыялістаў, камбайнеры і вадзіцелі штодзень на рукі атрымліваюць персанальныя  бюлетэні.
Найбольшы заробак камбайнера за дзень склаў 87 рублёў, найменшы –  15.