Паназіраць за спаборніцтвамі сабраліся родныя канкурсантаў, аднавяскоўцы, члены журы, а таксама ганаровыя госці з ліку кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў замежных дэлегацый. Гэта старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні Рэзекненскай краявой думы Эльвіра Пізане, член праўлення таварыства адукацыі і адпачынку «Азалайне» Айварс Бухарынс, уладальнік сялянскай гаспадаркі на тэрыторыі Сіл¬малскай воласці Эдгарс Нізінс (Латвія), намеснік мэра Купішскага раёна Аўрымас Марцінка, намес¬нік загадчыка аддзела культуры, асветы і спорту Купішскага самакіравання Вітаўтас Кнізікявічус (Літ¬ва).
Конкурс «Майстры вёскі» ў раёне ладзіцца ў сёмы раз. Своеасаблівы «абярэг» конкурсу — гліняны чайнік. Яго вылепілі ўсе ўдзель¬нікі першых «Майстроў вёскі» ў аграсядзібе Сяргея Шчэрбы «Акарына». Ён сімвалізуе сямейнае цяпло і ўтульнасць, гасціннасць гаспадароў. Гэты талісман Юрый Мікалаевіч перадаў старшыні Навасёлкаўскага сельскага Савета Канстанціну Мядзведзеву.
Затым пад гучныя апладысменты на сцэну запрасілі галоўных герояў свята. Лынтупскі сельсавет прадстаўлялі Вячаслаў і Таццяна Янкун з сынамі Паўлам, Яраславам і дачушкай Ксеніяй. Галава сям'і — ваеннаслужачы, яго жонка зараз знаходзіцца ў водпуску па догля¬дзе дзіцяці. Гонар Кураполля абаранялі Андрэй і На¬дзея Собаль. Ён працуе ўкладчыкам у лясгасе, яна — сартавальніцай на ПМЦ. Выступаць бацькам дапамагалі Ева і Соф'я. З Варапаева прыехалі Іван і Надзея Ладукас разам з сынам Уладзіславам. Самага маленькага члена сям'і — шасцімесячнага Ягора — давялося пакінуць дома. Іван працуе ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці, Надзея — у філіяле «Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага райспажыўтаварыства». За Навасёлкаўскі сельсавет выступалі Уладзімір і Кацярына Шаршнёвы са старэйшай дачкой Маяй. Ён — галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай», яго жонка пакуль у водпуску па доглядзе чатырохмесячнай Міланы (удзел у конкурсе дзяўчынка таксама не прымала). З васьмімесячным Адрыансам прыехала з Латвіі сям'я Малькевічс. Марэкс — праекці¬роўшчык дарог, яго жонка Вікторыя — студэнтка магістратуры Рэзекненскай тэхналагічнай вышэйшай школы.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і падзякі, каштоўныя падарункі і прызы. А паклапаціліся пра гэта аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ААТ «Навасёлкі-Лучай», райкам БРСМ, раённыя арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, РГА «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын», раённае аб'яднанне праф¬саюзаў, Цэнтр культуры і народнай творчасці раёна, ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна», а таксама райгазета «Пастаўскі край», якая ўручыла спецыяльны прыз сям'і Шаршнёвых.