1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиКонкурс сем’яў “Уладар сяла” прайшоў у аграгарадку Язна Міёрскага раёна.
28 августа 2018

Конкурс сем’яў “Уладар сяла” прайшоў у аграгарадку Язна Міёрскага раёна.

У прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак заўважыла, што на Міёршчыне шмат дружных, працавітых, цікавых сем’яў, дзе выхоўваюцца цудоўныя дзеці. Для такіх і праводзіцца спаборніцтва, якое яшчэ больш раскрывае сямейныя таленты і згуртоўвае бацькоў і дзяцей. Словы ўдзячнасці Таццяна Алегаўна выказала канкурсантам, арганізатарам, кіраўнікам раённых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, якія падтрымалі мерапрыемства.
Міёрская раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК прыняла ўдзел ва ўзнагароджанні пераможцаў.
Па рашэнні журы, званне “Уладар сяла-2018” атрымала сям’я Пазік з Язна. Мяркуючы па гучных апладысментах, гледачы з ацэнкай згодны. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.