1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЛельчыцы адзначылі сваё 450-годдзе
11 сентября 2019

Лельчыцы адзначылі сваё 450-годдзе

Цэнтрам вялікага свята  стала гарадская плошча, дзе ў гэты незвычайны дзень было асабліва шматлюдна. Сярод дарослых і дзяцей панаваў асаблівы настрой, прыўзнятасць, перапаўнялі ўзвышаныя пачуцці, гонар за сваю малую радзіму. На свяце прысутнічалі пачэсныя госці: дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Пісанік і Ірына Кралевіч.
Вітаючы жыхароў і гасцей горада, глава раёна Анатоль Гапонік шчыра павіншаваў усіх з юбілейнай датай, зазначыў, што менавіта ляльчане сваёй самаадданай штодзённай працай ператварылі Лельчыцы ў сучасны і ўтульны пасёлак, пры гэтым захавалі лепшыя рысы беларусаў: працалюбства, сардэчнасць, гасціннасць. Анатоль Генрыкавіч таксама нагадаў тых людзей, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі Лельчыцам, — гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровыя грамадзяне раёна, заслужаныя работнікі розных галін і сфер, падзякаваў усім за любоў да роднага горада, за працу і клопат аб яго дабрабыце.
        Потым Анатоль Гапонік зачытаў прывітальны адрас ад старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя з нагоды слаўнага юбілею — 450-годдзя Лельчыц.