1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЛепшы ветэрынарны ўрач Стаўбцоўскага раена Мінскай вобласці
21 октября 2022

Лепшы ветэрынарны ўрач Стаўбцоўскага раена Мінскай вобласці

У Беларусі падвялі вынікі конкурсу “Прафесіянал сваёй справы – 2022”.

Галоўны ветэрынарны ўрач, член пярвічнай прафсаюзнай арганізаціі ААТ «Рочавічы» Стаўбцоўскага раена Вячаслаў Кавалеўскі прыняў удзел у конкурсе на тэму ветэрынарыі і жывёлагадоўлі, дзе заваяваў дыплом «Прафесіянал сваёй справы – 2022».

Конкурс быў аб’яўлены ААТ «БелВітуніфарм» з нагоды чарговай (92-й) гадавіны з дня стварэння прадпрыемства.

У першым этапе, які праходзіў у анлайн-фармаце, прынялі ўдзел 77 ветэрынарных спецыялістаў з усёй рэспублікі. Сярод іх Вячаслаў Яўгенавіч заняў другое месца і быў запрошаны для ўдзелу ў наступным, практычным, этапе конкурсу на базе ААТ «БелВітуніфарм».

У выніку сярод 18 калег Вячаслаў Кавалеўскі выйшаў на ганаровае трэцяе месца. Яму ўручаны ў падарунак мабільны тэлефон.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ