У Скрыбаўцах, госці з раёна, галоўны эканаміст i старшыня прафкама саўгаса Н.М. Шанчук засталі жніўны дуэт на машынным двары, у складзе Д.А. Віткоўскага і П.Я. Арлукевіча. За сезон яны намалацілі звыш 1000 тон зерня.
Г.Ф. Шандроха падзякавалі хлебаробау за працу, моцна паціснулі ім мазолістыя рукі і ўручылі дыпломы раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, майкі і кепкі з лагатыпам самай масавай грамадскай арганізацыі, а таксама грашовыя прэміі.
Дыпломы прафсаюза работнікаў АПК і такі ж прыемны дадатак атрымалі ў гэты дзень камбайнеры-тысячнікі ААТ «Васілішкі» Юрый Іосіфавіч Жолік, Аляксандр Аляксандравіч Шанчук, Дзмітрый Казіміравіч Тарасевіч. «Добрыя працаўнікі! Служаць прыкладам і на жніве, і на іншых палявых работах», – пахваліў землякоў начальнік вытворчасці раслінаводчай прадукцыі ААТ «Васілішкі» І.Ф. Кімашэўскі, які з прафсаюзным лідарам сельгаспрадпрыемства В.І. Бакун прысутнічаў падчас палявой цырымоніі ўзнагароджання.
У гэты дзень прыняў шчырую падзяку за вернасць роднай зямлі і заслужаную ўзнагароду яшчэ адзін васілішкаўскі камбайнер-тысячнік – Валерый Мар’янавіч Батура. Дыпломы і падарункі атрымалі таксама яго землякі А.І. Максімчык, П.Р. Габіс.
Узнагарода за поспехі ў працы ад райкама прафсаюза АПК была ўручана і В.Т. Савіцкаму – камбайнеру-тысячніку з ААТ «Дэмбрава». А яго землякі – трактарысты-машыністы С.Г. Тамкевіч і Д.М. Мулярчык, якія сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў, адзначаны дыпломамі Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК.