1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЛiдчына. Фестываль-конкурс працоўных дынастый “Дзе нарадзіўся – там і прыгадзіўся”.
23 ноября 2018

Лiдчына. Фестываль-конкурс працоўных дынастый “Дзе нарадзіўся – там і прыгадзіўся”.

Упершыню такім незвычайным спосабам сем’і, прадстаўнікі якіх занятыя ў сельскай гаспадарцы, ушаноўвалі ў мінулым годзе. 
Такіх сямейных дынастый на фестывалі “Дзе нарадзіўся – там і прыгадзіўся” было тры: Лебядзевіч з гаспадаркі “Філіял “Дзітва” ААТ “Лідахлебапрадукт”, Мулінскіх з сельгаспрадпрыемства “Беліца-Агра” і Чарнель з ЛРСУП “Мажэйкава”.
Фестываль-конкурс “Дзе нарадзіўся – там і прыгадзіўся” доўжыўся амаль тры гадзіны. Сямейныя дынастыі расказвалі пра сябе ў “Візітцы”, спаборнічалі ў спрытнасці падчас “капання бульбы”, а яшчэ “даілі кароў”, прэзентавалі сваё хобі і дзяліліся рэцэптамі фірменных кулінарных страў. І ўсё было так па-сямейнаму шчыра, без усялякай канкурэнцыі, што напрыканцы вечара не пакідала адчуванне: зараз мы ўсе як адна вялікая сям’я. Як у сем’ях, дзе кожны адзін аднаго па-сапраўднаму любіць і таму не вылучае лепшых (бо такімі з’яўляюцца ўсё без выключэння), так і на конкурсе кожная дынастыя стала пераможніцай.