1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЛидеры жатвы. Водитель из Добрушского района Гомельской области перевез уже две тысячи тонн зерна
02 августа 2023

Лидеры жатвы. Водитель из Добрушского района Гомельской области перевез уже две тысячи тонн зерна

Уладзімір Скарабагаты – лепшы вадзіцель у вобласці на адвозцы зерня ад камбайнаў на 1 жніўня. Такой прыемнай навіной з раёнкай падзяліўся старшыня Добрушскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Прыходзька.

– Штодня перадаём інфармацыю аб ходзе ўборачнай кампаніі. Работнікі Добрушчыны – у ліку мацнейшых у рэгіёне, – адзначыў ён.

Нагадаем, 24 ліпеня Уладзімір Скарабагаты стаў першым вадзіцелем-тысячнікам у раёне на адвозцы зерня ад камбайна. А роўна праз тыдзень – дзвюхтысячнікам.

Аграрыя сельгаспрадпрыемства «Калінінскі» павіншаваў намеснік старшыні Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Палякоў. Ён уручыў Уладзіміру Скарабагатаму Ганаровую грамату і грашовы сертыфікат.

– Нарэшце запрацавалі ў поўную сілу. Гэтымі днямі ўбіраем авёс, гэта лёгкая культура, у кузаў змяшчаецца 9-10 тон. Тым не менш за дзень раблю больш як паўтара дзясятка рэйсаў. Мой рэкорд за дзень – 180 перавезеных тон зерня, – расказаў Уладзімір Скарабагаты. – Безумоўна, рады лідарству, на адрэналіне хочацца дасягаць новых вяршыняў.

Адразу тры вадзіцелі гэтай гаспадаркі з невялікім адрывам трымаюць відавочнае лідарства ў раённым спаборніцтве хлебаробаў. Жніво ў гаспадарцы яшчэ не дасягнула экватара. Таму ёсць перспектыва для новых рэкордаў.

Наталля Несцер

Фота Сяргея Прыходзькі

По материалам газеты «Добрушскi край»