1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиЛучшие из лучших. В Кореличском районе наградили первый экипаж, намолотивший 1000 тонн зерна
31 июля 2019

Лучшие из лучших. В Кореличском районе наградили первый экипаж, намолотивший 1000 тонн зерна

Узнагародзіць лідараў уборачнай гонкі і выказаць шчырыя словы падзякі на палеткі гаспадаркі прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Коршун, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская, дырэктар КСУП “Лукі-Агра” Мікалай Гавіна і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Наталія Мардзіловіч. Таленавітыя аграрыі ўзнагароджаны Дыпломамі Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, грашовымі прэміямі і памятнымі падарункамі.
Трэба адзначыць, што сёлетнія тысячнікі працуюць разам на камбайне “John Deerе” ўпершыню. І калі прозвішча Аляксандра Зусько мільгае амаль у кожнай раённай зводцы перадавікоў сельгасработ, то для яго памочніка Андрэя Крапіўніцкага гэтая ўборачная кампанія другая па ліку.
Сакрэт поспеху сціплага і стараннага Аляксандра Зусько, дарэчы, вельмі падобны. Мужчына таксама лічыць, што галоўнае на полі – павольнасць і размеранасць. Як гаворыцца, цішэй едзеш – далей будзеш. І, як бачым, шматлікія ўзнагароды на працягу дваццаці гадоў добра адлюстроўваюць праўдзівасць гэтай прымаўкі. Выходзячы на працу з першымі промнямі сонца і вяртаючыся – з апошнімі, такія работнікі, як Аляксандр і Андрэй служаць выдатнай гарантыяй таго, што на стале беларусаў заўсёды будзе смачны і духмяны хлеб.