1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиМарафон добрых спраў ад Любанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК
10 января 2025

Марафон добрых спраў ад Любанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК

Добрымі чараўнікамі адчулі сябе прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а таксама кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Любаншчыны, якія падтрымалі ініцыятыву райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Разам з яго лідарам Таццянай Рубін, а таксама галоўнымі навагоднімі персанажамі яны наведаліся ў шэраг сем’яў з падарункамі і віншаваннямі.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта, безумоўна, быў сапраўдны сюрпрыз і вельмі прыемны. Яны не хавалі эмоцый, шчыра радаваліся такой увазе. І самі ў даўгу не засталіся: дзякавалі за падарункі, а некаторыя нават расказалі вершы.

– Для нас, дарослых, вельмі важна, каб мары дзетак станавіліся явай і іх вочкі свяціліся радасцю. А для гэтага, згадзіцеся, не так шмат патрэбна. Як прыемна бачыць усмешкі нашых юных грамадзян, якія ў будучыні абавязкова стануць годнымі людзьмі і рэалізуюць сябе, у тым ліку і ў галіне сельскай гаспадаркі, – зазначыла Таццяна Рубін.

А першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Жанна Алішэвіч, якая нават прымерыла на сябе вобраз Снягуркі, пажадала ўсім дзецям шчасця, а таксама заўсёды адчуваць клопат і пяшчоту дарослых.