1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиМеханізатары ААТ «Карэлічы-Лён» сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва на ўборцы льну
12 октября 2023

Механізатары ААТ «Карэлічы-Лён» сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва на ўборцы льну

Сёлета ў абласным спаборніцтве на ўборцы льну прынялі ўдзел працаўнікі ААТ “Карэлічы-Лён” і ААТ “Дварэцкі льнозавод”. У выніку карэліцкія механізатары Аляксандр Сасноўскі і Анатолій Норэнберг сталі лепшымі ў Гродзенскай вобласці на церабленні паўночнага шоўку без ачоса скрыначак.

Старшыня Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская ўручыла ім узнагароды Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

На сустрэчы з перадавікамі Ірына Пянькоўская адзначыла, што добры настрой чалавек стварае сабе сам, сваёй працай.

Аляксандр Сасноўскі працуе на прадпрыемстве ўжо 6 гадоў. Калісьці ён прыехаў на вучобу ў Карэлічы са Шчучынскага раёна. Тут сустрэў сваю жонку і застаўся жыць і шчыраваць на Карэліччыне. Працаваць на льнозаводзе яму вельмі падабаецца, бо ў працы ёсць разнастайнасць:

— Летам мы на ўборцы, пасля ўборкі заступаем на змену. За працай час пралятае вельмі хутка. Здаецца, што я толькі нядаўна прыйшоў на завод, а ўжо прайшло 6 гадоў.

Анатолій Норэнберг падтрымлівае калегу:

— На заводзе я ўжо 15 гадоў. Летам — на ўборцы, потым перапрацоўваем тое, што нарыхтавалі. Так, можа быць, часам цяжка, але лёгкай працы няма. Дапамагае калектыў. Мы працуем, як адзіны механізм, кіруючыся дэвізам “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

По материалам газеты «Полымя«