М.У. Шкіндзеру ўручаны дыплом і грашовая ўзнагарода раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, а таксама памятны сувенір ад сельгаспрадпрыемства.
На сённяшні дзень на рахунку Міхаіла Шкіндзера 1721 тона перавезенага зерня. Гэта яго першая працоўная перамога. Каб забяспечыць бесперапынную адвозку, працаваць даводзіцца напружана з раніцы і да позняга вечара.
У ААТ “Шайцерава” убрана ўжо палова плошчаў, намалочана 5846тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 49 цэнтнераў з гектара.