1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиНа Астравеччыне завяршылася акцыя “Наш жывёлавод”
15 февраля 2019

На Астравеччыне завяршылася акцыя “Наш жывёлавод”

Апошнія гады ў лідарах па вытворчасці малака трывала замацаваўся КСУП “Гудагай”: Тут не толькі робяць стаўку на “малочных гігантаў” – комплексы “Малі” і “Германішкі”, але не забываюць пра невялікія малочна-таварныя фермы – а іх у гаспадарцы ажно 7. 
Старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і Марыя Станкевіч разам з прафсаюзным лідарам гаспадаркі Ганнай Налівайка выправіліся па гудагайскіх фермах. 
Сярод малочна-тварных фермаў раёна МТФ “Палушы” неаспрэчны лідар па надоях не толькі ў мінулым годзе, але і сёлета. Толькі за студзень 2019 года даяркі тут надаілі больш за 100 тон малака, што на 19 тон больш, чым за студзень 2018 года. Сярод чатырох аператараў машыннага даення самы значны “плюс” (+6 015 кілаграмаў) – у Таццяны Вянгроўскай. 
Даяркі на МТФ “Палушы”, у адрозненні ад малочна-таварных комплексаў, акрамя дойкі, яшчэ даглядаюць нованароджаных цялят. Таццяна Іосіфаўна прызнаецца, што гэтая работа ёй набольш па душы. 
Хоць у гэты дзень на ферме не было жывёлавода Валяр’яна Юцкевіча, якому не адзін год дапамагае развозіць кармы верны сябар конь
Орлік, Падзячны ліст і падарунак паабяцалі перадаць калегі. 
Да зімне-стойлавага перыяду на ферме «Дрэвенікі” зрабілі новы зацэментаваны выгул для кароў і пабудавалі сянажна-сіласную траншэю. 
Дойны статак МТФ “Дрэвянікі” складае 179 кароў. Два разы на дзень іх дояць чатыры даяркі, а выхадныя ім дае пятая – падменная. 
На МТФ “Дрэвянікі” таксама быў адзначаны начны вартаўнік Анатоль Алёкса. Па словах мужчыны, часу спаць у шапку нават ноччу няма: то карове трэба дапамагчы расцяліцца, то кармы падсунуць – у клопатах змена пралятае, як адно імгненне. 
Малочны статак МТФ “Ліпнішкі” складае 175 кароў – па 44 галавы ў кожнай даяркі. Хоць усе аператары малочнага даення добра працуюць і складана выдзеліць некага адно, тым не менш прафсаюзны падарунак атрымала даярка Ірына Мацкель, якая за студзень надаіла амаль 20 тон малака (+2,1 тоны да аналічнага перыяду мінулага года). 
У ліку ўзнагароджаных – слесар малочнага абсталявання Станіслаў Чарняўскі і жывёлавод Віктар Вайдак.
Пра сотню цялят на ферме “Індрубка” клапоціцца жывёлавод Уладзімір Ярашэвіч. У групу да мужчыны цяляткі звычацна трапляюць у 2 месяцы пасля таго, як навучацца самастойна піць з вядзерца. 
Хуткая і ўвішная Наталля Аднрушкевіч працуе ажно на тры франты: загадвае фермамі па адкорме і вырошчванні буйной рагатай жывёлы у Гудагаі, Слабодцы і Дзягеневе. 
На ферме “Рукшаны” ўтрымліваецца 174 каровы, з якіх 43 – у групе даяркі Марыі Дубіцкай. За студзень жанчнына надаіла 21,2 тоны малака, што на 2,3 тоны больш за леташні перыяд.