1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиНАМ, МАЛАДЫМ, БУДАВАЦЬ БУДУЧЫНЮ!
21 февраля 2022

НАМ, МАЛАДЫМ, БУДАВАЦЬ БУДУЧЫНЮ!

Моладзь Бярэзінскага раёна актыўна далучылася да абмеркавання праекта Канстытуцыі. Бо, пагадзіцеся, менавіта ад нас, маладых, залежыць будучыня нашай любімай Беларусі.

Аляксандра ДУМНАЯ, галоўны бухгалтар ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”:

– Я – прадстаўнік маладога пакалення, малады спецыяліст, працую ў Райаграсэрвісе другі год пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Ганаруся сваёй Радзімай, ганаруся Беларуссю. Тым, што мы жывём у мірнай і дружнай краіне, якая не ведае жахаў вайны. Дзякуй за гэта нашым продкам, ветэранам вайны, якія падарылі нам свабоду і шчасце.

Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад працавітасці і любові да нашай Айчыны, бо людзі старэйшага пакалення зрабілі нямала для эканамічнага росту і развіцця нашай дзяржавы. Мы захоўваем гістарычную памяць і нацыянальную культуру, самабытнасць нашага народа і не дадзім нікому пасягаць на заваяваную свабоду, на выбраны нашым народам шлях незалежнасці і дэмакратыі.

Актыўнасць і патрыятызм – вось тыя якасці, якія мы павінны несці ў сабе, каб будаваць заўтрашні дзень Беларусі. Ад нашай сумленнай працы і неабыякавасці залежыць наш лёс, лёс нашых дзяцей і наступных пакаленняў беларусаў. Таму мы не павінны заставацца ўбаку ад фарміравання дзяржаўнага ўкладу. Наш доўг – прыняць актыўны ўдзел у правядзенні маючага адбыцца 27 лютага рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Скажам сваё годнае слова! Прагаласуем за квітнеючую і незалежную Айчыну!