1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиНапярэдадні Дня ведаў прафсаюзы з падарункамі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці
26 августа 2022

Напярэдадні Дня ведаў прафсаюзы з падарункамі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці

Як і ў мінулыя гады, сёлета таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый напярэдадні 1 верасня з падарункамі наведваюць сацыяльныя ўстановы, дзе выхоўваюцца дзеці.

Старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская завітала да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Таццяна Мікалаеўна прывезла хлопчыкам і дзяўчынкам пісьмовыя прыналежнасці, якія маленькім вучням спатрэбяцца на школьных уроках. Яна таксама пажадала дзецям выдатнай вучобы, прыкладных паводзін, выдатнага настрою, з якім яны абавязкова пойдуць на заняткі 1 верасня.

Па матэрыялах газеты «Кліч Радзімы»