1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиНасеннявод КСУП “Гервяты” Антаніна Дзерван атрымае ордэн Пашаны
24 октября 2024

Насеннявод КСУП “Гервяты” Антаніна Дзерван атрымае ордэн Пашаны

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваенні дзяржаўных узнагарод работнікам сельскай гаспадаркі за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і дасягненне высокіх паказчыкаў у абранай галіне. Насеннявод КСУП “Гервяты” Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Антаніна Дзерван атрымае ордэн Пашаны.

З жанчынай сустракалася неаднойчы падчас жніва і пасяўных кампаній. Заўсёды прыемна ўражвала дасведчанасць насеннявода: Антаніне Францаўне не трэба было зазіраць ні ў якія паперы, каб сказаць, дзе, колькі і якога сорту ляжыць збожжа ў засеках. Дзівавацца прафесіяналізму гервяцкага спецыяліста не выпадае: у адной гаспадарцы, больш таго – на адной пасадзе Антаніна Дзерван працуе 40 гадоў.

– Першай паведаміла мне гэту прыемную навіну і павіншавала былы начальнік насеннай інспекцыі Ганна Станіславаўна Гладкая. Тэлефанавалі і калегі з іншых абласцей. Чаго ўтойваць, прыемна! – падзялілася ўражаннямі гераіня. – У “Гервятах” з 1984 года па сённяшні дзень. Усцешана, што Прэзідэнт заўсёды памятае, паважае і дбае пра чалавека працы.

Віншуем Антаніну Францаўну са знакавай падзеяй!

Алена Гануліч