1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовости“Наша хата ўсім багата”
06 сентября 2018

“Наша хата ўсім багата”

На гэты раз за пачэснае званне змагаліся 5 сем’яў: Ігара і Людмілы Касарэўскіх (Шайцераўскі сельсавет), Арцёма і Ганны Мароз (Бігосаўскі сельсавет), Аляксандра і Марыі Неплах-Калітуха (Каханавіцкі сельсавет), Сяргея і Таццяны Чэклу (Боркавіцкі сельсавет) і Уладзіміра і Таццяны Рыбаковых-Арлоўскіх (Дзёрнавіцкі сельсавет). 
Традыцыйна знаёмства з канкурсантамі пачалося з выпрабавання – “Вітаем па-беларуску”. Таксама гледачам  была прадстаўлена відэапрэзентацыя кожнай сям’і «Лепшы сельскі падворак».
Журы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І.Ф.Козел было няпроста вызначыць лепшага з лепшых. Кожнае выпрабаванне паказвала, наколькі годныя, працавітыя, таленавітыя і адданыя роднай зямлі людзі жывуць у нашых вёсках. 
Кожная сям’я атрымала ўзнагароду ў той ці іншай намінацыі. Так, “Уладаром добрага настрою” прызнана сям’я Неплах-Калітуха. Тытул “Уладар бульбы” атрымала сям’я Мароз. Дыплом у намінацыі “Уладар жывёлы” уручаны Рыбаковым-Арлоўскім, а “Уладар падвор’я”  — Касарэўскім, “Уладар пілы і сякеры” – сям’і Чэклу. 
Акрамя дыпломаў, канкурсанты атрымалі падарункі. Дадаткова ад Верхнядзвінскага райкома прафсаюзаў работнікаў АПК падарунак атрымала самая шматдзетная сям’я Касарэўскіх. 
І вось настаў урачысты момант абвяшчэння пераможцы. Ім стала сям’я Чэклуз ААТ “Нурава”  Ганаровая стужка павязана, дыпломы атрыманы і на біс сям’я-пераможца выканала сваю любімую, стаўшую сямейнай песню “Карыя вочы”, якая ўжо гучала падчас іх візіткі.  Няхай жа для песня  стане яшчэ і прыемным напамінам аб удзеле і перамозе ў раённым сямейным конкурсе “Наша хата ўсім багата”!  Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у абласным этапе конкурса “Уладар сяла-2018.