1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиНеабходна толькі адно – добрае надвор’е
25 июля 2019

Неабходна толькі адно – добрае надвор’е

Экіпаж у складзе Сяргея Вараб’я і Пятра Горвата гэтай гаспадаркі ўжо другі тыдзень запар з’яўляецца лідарам раённага спаборніцтва на жніве. Мы засталі камбайнераў за аглядам свойго камбайна. Ён у іх новенькі, і для яго гэта першая ўборачная кампанія. Але для саміх камбайнераў гэта не першае жніво, і як вопытныя хлебаробы яны ведаюць: каб тэхніка працавала без перабояў, яе трэба даглядаць, перад выездам у поле аглядаць стан вузлоў і агрэгатаў. 
Хлебаробскай справе яны вучыліся не па падручніках, а ўжывую, на практыцы. Шмат гадоў Сяргей Варабей бачыў перад сабой прыклад бацькі, Андрэя Рыгоравіча. І не проста бачыў. Яшчэ са школы ён у час жніва працаваў з ім на камбайне памочнікам. Неаднаразова экіпаж у складзе бацькі і сына Вараб’ёў на сваім легендарным камбайне “Ліда-1300” станавіўся лідарам раённага жніва. Цяпер вось кіраўніцтва гаспадаркі даверыла Сяргею новы камбайн КЗС-1218. Па-ранейшаму ва ўборцы ўдзельнічае і камбайн “Ліда-1300”, старшым камбайнерам на якім Андрэй Рыгоравіч, а памочнікам у яго старэйшы сын Андрэй. 
Такі ж шлях хлебаробскай навукі прайшоў і Пётр Горват. Неаднаразова бацька, Рыгор Пятровіч, браў сына з сабой у поле. Ён хоць і працаваў загадчыкам майстэрні, але штогод садзіўся за штурвал зернеўборачнай машыны. З кабіны камбайна Пётр назіраў, як паслухмяна згінаюцца каласкі перад жаткай, як паступова напаўняецца спелым зернем бункер, і яго непаўторны пах, аднойчы пачуўшы, ужо нельга забыць. 
Галіна Нікуліна у гутарцы з камбайнерамі расказала пра ход уборкі збожжа ў раёне, адзначыла, што дзякуючы іх вытворчаму поспеху і іх калег гаспадарка сёння ў лідарах на жніве. Па словах старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК, у ААТ “Прудокскае” зерневыя убралі на 50% плошчы з тых 1193 гектараў, якія трэба ўбіраць. Ураджайнасць таксама нядрэнная – 20,8 ц/га. На 90% сабралі азімае жыта, застанецца ячмень і пшаніца.
Ад імя кіраўніцтва раёна і сябе асабіста Галіна Нікуліна выказала падзяку хлебаробам і пажадала першымі ў раёне стаць тысячнікамі. А для гэтага, як запэўнілі Сяргей Варабей і Пётр Горват, ім неабходна толькі адно – добрае надвор’е. І тады яны хутка дабяруць тыя 300-350 тон, якіх не хапае да тысячы.