1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиНовы рэкорд у «Задняпроўскім»: хлебаробы намалацілі дзве тысячы тон збожжа
10 августа 2018

Новы рэкорд у «Задняпроўскім»: хлебаробы намалацілі дзве тысячы тон збожжа

У Аршанскім раёне пераадолены двухтысячны рубеж па намалоце зерня. І зноў хлебаробы Аляксандр Камароў і Аляксей Бяднёў, вадзіцель Андрэй Зайцаў у цэнтры ўвагі. Усміхаюцца, што за апошні тыдзень нечакана сталі сапраўднымі “зоркамі” тэлеэкрана, сайтаў і газет. Прызнаюцца, што да такой папулярнасці не прывыклі, ды і няма калі песціцца ў промнях славы. Зараз, у гарачыя для хлебаробаў дні, кожная хвіліна на ўліку. Поўным ходам ідзе барацьба за ўраджай, і ў ёй не менш адрэналіну, чым нават на спартыўнай арэне. 
Лідараў жніва з новым рэкордам павіншавалі старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў, старшыня Аршанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Васіль Муранкоў,старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў Кошкін, а таксама генеральны дырэктар Аршанскага КХП Сяргей Герасімец. У адрас хлебаробаў гучалі словы падзякі за нялёгкую працу, а таксама пажаданні новых поспехаў і дасягненняў на хлебнай ніве.
У гэты ж дзень на палях СУП “Барздоўка-агра” Аршанскага КХП з тысячным намалотам старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў і раённага прафсаюза АПК Станіслаў Кошкін, кіраўніцтва КХП і гаспадаркі павіншавалі камбайнера Уладзіміра Палячынскага.