1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиНовый состав, командный дух, большие перспективы. В Кореличском строительном профлицее состоялось отчетно-выборное собрание первичной профсоюзной организации
22 февраля 2019

Новый состав, командный дух, большие перспективы. В Кореличском строительном профлицее состоялось отчетно-выборное собрание первичной профсоюзной организации

Першым у Карэліцкім раёне сярод 23 пярвічных арганізацый прафсаюза работнікаў АПК справаздачна-выбарчы сход правёў калектыў УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй”.
Пасля выбараў працоўнага прэзідыума пад старшынствам Генадзія Арцюха і з удзелам Таццяны Гурынай у якасці сакратара і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай, падліковай камісіі ў складзе Мікалая Рабко і Наталлі Дзянькевіч, рэдакцыйнай камісіі па дапрацоўцы пастанаўленняў справаздачна-выбарчага сходу, куды ўвайшлі Марыя Мялешка і Ала Скобля, і зацвярджэння рэгламенту працы былі заслуханы даклады.
Першым выступіў са справаздачай аб працы прафсаюзнага камітэта ліцэя за перыяд з 9 красавіка 2014 года па люты 2019 года яго старшыня Валерый Міхей: “Дэвіз прафсаюзаў – наша сіла ў адзінстве. Таму ў мінулыя пяць гадоў галоўнымі задачамі для нас сталі ўмацаванне калектыву і павелічэнне колькасці членаў прафсаюза. Мы імкнуліся, каб усе нашы работнікі былі аб’яднаныя не толькі працоўнай дзейнасцю, але і дапамагалі адзін аднаму ў пэўных жыццёвых абставінах. Бо толькі ў такой дружнай камандзе ёсць месца новым творчым пачынанням, прафесійнаму росту, прагрэсіўным ідэям. Важна, каб людзі адчувалі сябе на працы ўтульна і ўпэўнена”.
Таксама ў дакладзе закранулі такія тэмы, як заключэнне калектыўнага дагавора, афармленне працоўных кніжак, графік водпускаў, матэрыяльная дапамога, арганізацыя вольнага часу, ахова працы, праходжанне медагляду і іншыя актуальныя пытанні.
Алена Чачотка падчас справаздачы па дзейнасці рэвізійнай камісіі акцэнтавала ўвагу на рацыянальным выкарыстанні прафсаюзных узносаў, а таксама дала добрую адзнаку працы іншых камісій пярвічнай арганізацыі, выкананню пастаноў і вядзенню дакументацыі.
Пасля дакладаў старшыня працоўнага прэзідыума, дырэктар ліцэя Генадзій Арцюх разам з калектывам прызнаў здавальняючай дзейнасць пярвічнай арганізацыі і падзякаваў актывістам за іх няпростую грамадскую працу.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская таксама звярнулася да прысутных з добрымі словамі: “Ваша пярвічная арганізацыя ўваходзіць у склад вялікай прафсаюзнай сям’і. Толькі ў Карэліцкім раёне ў галіне АПК нас – 3917 прадстаўнікоў розных пакаленняў, ад моладзі да людзей пенсійнага ўзросту. Нашы актывісты – гэта граматныя, актыўныя і не абыякавыя да спраў іншых прафесіяналы сваёй справы. Таму ўпэўнена, што і далей мы будзем разам працаваць эфектыўна і плённа, а дапамогуць нам у гэтым паразуменне, давер і павага”.
Завяршыўся сход выбарамі прафсаюзнага камітэта, куды ўвайшлі Таццяна Гурына, Валерый Міхей, Алена Біюць, Ніна Буліновіч і Аляксандр Рабко, а таксама рэвізійнай камісіі ў складзе Алены Чачотка, Наталлі Вінаградавай і Юліі Ліхута. Старшынёй прафсаюзнага камітэта абралі Таццяну Гурыну. Ёй жа калектыў даручыў стаць дэлегатам на дзявятай раённай справаздачна-выбарчай канферэнцыі і ўвайсці ў склад раённага камітэта прафсаюза АПК.
Справаздачна-выбарчы сход у ліцэі меў станоўчыя вынікі і заклаў добры падмурак для належнай прафсаюзнай працы ў калектыве ўстановы на наступныя пяць гадоў.