“Тысячнікі” прымалі віншаванні і грашовыя прэміі ад кіраўніцтва гаспадаркі і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Віншуючы хлебаробаў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Мікалаевіч Сачко падзякаваў ім за нялёгкую працу і пажадаў не траціць аптымізму і бадзёрасці да канца ўборкі.