Першымі ў раёне 2 000 тон збожжа давялі да патрэбнай кандыцыі гервяцкія аператары – Франц Тотчык, Юрый Баравік і Анатоль Сасноўскі.
Калегам крыху саступілі таксама аператары КСУП “Гервяты” – Юрый Леншын, Віталь Бясецкі і Аляксандр Сасноўскі, якія летась, да слова, сталі пераможцамі жніўнага спаборніцтва ў сваёй катэгорыі.
Трэцюю пазіцыю занялі аператары зернесушыльнай устаноўкі КСУП “Гудагай”: Віталь Андрушкевіч, Яўген Раткевіч і Вадзім Адамковіч.