Літаральна днямі да яе далучыліся вадзіцель з ААТ “Камаровічы” Уладзімір Аксёнаў, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз больш 1 тысячы тон зерня, і аператар зернесушыльнага агрэгата з КСУП “Капаткевічы” Валянцін Плешкуноў, які сушылкай “СБВС-5” перапрацаваў таксама больш 1 тысячы тон.
Гэта не засталося па-за ўвагай Петрыкаускага райкама прафсаюза работнікаў АПК. І вось, у сераду, лідары жніва атрымалі разам са словамі віншаванняў удзячныя лісты ад абласной арганізацыі прафсаюзаў і падарункі з рук першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалая Місюры і старшыні галіновага прафсаюза Ірыны Берднік.
Як адзначыў Мікалай Місюра, у такое складанае жніво, як сёлета, гэтыя першыя адвезеныя і перапрацаваныя індывідуальныя тысячы тон – ужо вялікае дасягненне, а таксама выказаў спадзяванне, што ўсё ж у хуткім часе першы тысячнік з’явіцца і сярод камбайнераў.
Што ж, з нецярпеннем будзем чакаць, тым больш, што кандыдаты ўжо ёсць.