Галіна Гуцава ўзнагароджана каштоўным падарункам зусім невыпадкова. Яна з’яўляецца адным з перадавікоў сельскагаспадарчай галіны Гродзеншчыны. Праца ў жанчыны не з лёгкіх. За змену абслугоўвае каля 127 кароў. За мінулы месяц аператар машыннага даення надаіла 79632 кг малака.
У санаторыі ніколі не была, але заўсёды аб гэтым марыла, – падзялілася шчаслівая ўладальніца пуцёўкі. – Планую ў маі ўзяць водпуск і якасна адпачыць дзякуючы падарунку ад прафсаюзаў.
Узнагароджанне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу краіны прымеркавана да знакавай даты – 100-годдзя ўтварэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.