Вольга Антанюк тэхнік (на дадзены момант знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку), член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Аграбудфірма ПМК-74-Налібокі» Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Стаўбцоўскага раёна, атрымала дзяржаўную узнагароду Рэспублікі Беларусь ордэн Маці.
Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі. Узнагароду ўручыў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Дзяніс Курленка.
Ад імя шматдзетных мамаў Мінскай вобласці Вольга Антанюк выказала словы падзякі:
— Узнагароду атрымліваць вельмі хвалююча. Дзяржава высока ацаніла нашу мацярынскую працу – і за гэта асаблівая падзяка. Такая ўвага і падтрымка з боку дзяржавы — дарагога варта.
Вольга Валер’еўна родам з горада Драгічына Брэсцкай вобласці. У 2010 годзе разам с мужам і двума дзецьмі пераехала на Стаўбцоўшчыну, у вёску Дзераўная. Муж працаваў галоўным інжынерам у ААТ “Аграбудфірма ПМК-74-Налібокі”, а потым і Вольга прыйшла працавать тэхнікам у планава-вытворчы аддзел ААТ “Аграбудфірма ПМК-74-Налібокі”.
Сям’я выхоўвае пяцярых дзяцей. Самы старэйшы сын – Аляксандр, яму 15 гадоў. Хлопец вучыцца ў Мінскім энергетычным каледжы. Сярэдні сын Аляксей вучыцца ў 9-ым класе, вельмі любіць займацца спортам. Дачушка Маша з задавальненнем займаецца бісерапляценнем. У прошлым годзе яна атрымала Гран-пры адкрытага аддаленнага конкурсу “Вясенняя мазаіка”, а яшчэ стала лепшай на 21-ым міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Поколение Творчества”. Другакласнік Ваня таксама расце творчым чалавекам, а самая маленькая ў сям’і Аленушка, ей пакуль толькі 1,5 годзіка.
Сям’я Вольгі Антанюк у 2016 годзе ўдзельчала ў праекце “Уладар сяла”, які праходзіў у Клецку.
Зараз яны с дапамогай дзяржаўнай падтрымкі будуюць дом у аграгарадку Дзераўная. Як сказала Вольга Антанюк, гэты дом будзе іх домам мары!