1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПа працы і ўзнагароды
03 декабря 2021

Па працы і ўзнагароды

На гэтым тыдні старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома з прыемнай місіяй пабывала ў Глыбокім.

Таццяна Анатольеўна сустрэлася з калектывам ААТ “Мосарлён” і ўручыла лепшым работнікам прадпрыемства заслужаныя ўзнагароды. Дыплом і каштоўны падарунак атрымаў механізатар адкрытага акцыянернага таварыства Дзмітрый Мурзіч. Ён стаў адным з пераможцаў спаборніцтва сярод механізатараў па сяўбе азімых зерневых культур і рапсу, а таксама на ўборцы кукурузы, льна і пад’ёме зябліва, арганізаванага абластной арганізацыяй прафсаюза работнікаў АПК.

Ганаровыя граматы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую плённую працу і памятныя падарункі ўручаны галоўнаму эканамісту ААТ “Мосарлён” Алене Паўлоўскай і загадчыцы склада, прафсаюзнаму лідару акцыянергана таварыства Але Балай.

Да віншаванняў і найлепшых пажаданняў, якія калектыву прадпрыемства адрасавала Таццяна Ярома, далучылася старшыня раённага аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч. Наталля Пятроўна ўручыла двум лепшым механізатарам па выніках раённага спаборніцтва падзякі старшыні Глыбоцкага райвыканкама і грашовую прэмію раённай арганізацыі прафсаюза.

Пасля сустрэчы з калектывам Таццяна Ярома пазнаёмілася з работай прадпрыемства.