Для Дзмітрыя Малючака ў якасці галоўнага агранома ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» сёлетняе жніво – першае. На працу ў гаспадарку малады чалавек прыехаў у верасні мінулага года і паспеў зрабіць свой унёсак ва ўраджай 2019-га.
З дзяржазаказам на пастаўку насення рапсу, пад які сёлета ў саўгасе адведзена 350 гектараў, падальчане цалкам справіліся: на Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў паступіла 300 тон крыжакветкавага.
На ўборцы новага ўраджаю ў гаспадарцы працуюць 8 камбайнаў, якія разбіты на два звяны. Іх агульнымі намаганнямі за дзень у саўгасе абмалочваецца каля 115 гектараў ніў, ці 6 % ад плана. У залежнасці ад нагрузкі на адвозцы збожжа задзейнічана ад 4 да 7 адзінак тэхнікі.
Аляксандр Казлоўскі з сынам Кірылам, загадчыца зернесклада ў Рытані Дзіяна Заянчкоўская, для Івана Аўгуля сёлетняя ўборка – дваццаць другая, аператар зернесушылкі Дзяніс Котаў, Віктар Мундуць загружае збожжа ў кузаў аўтамабіля, усё збожжа на зернескладзе пера¬возіць Аляксандр Янкойць.
Для камбайнера Аляксея Раўды сёлетняе жніво – васямнаццатае. За ўсе гады працы механізатар найбольш намалочваў 700 тон збожжа.
Вопытнейшы камбайнерскі экіпаж РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» –Дзмітрый Шэша і Міхаіл Козел. Неаднойчы яны першымі ў гаспадарцы намалочвалі тысячу тон збожжа і рапсу, але прабіцца ў лік пераможцаў раённага жніва ў хлебаробаў некалькі гадоў запар не атрымлівалася. Відаць, сёлётні год стане выключэннем – і прозвішчы саўгасных хлебаробаў, нарэшце, трапяць у пяцёрку першых «тысячнікаў»-камбайнераў.