1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПа выніках вясенне-палявых работ былі адзначаны лепшыя працаўнікі КСУП “Варняны”
28 мая 2019

Па выніках вясенне-палявых работ былі адзначаны лепшыя працаўнікі КСУП “Варняны”

Старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага конкурсу Юрый Адула і Марыя Станкевіч выправіліся ў КСУП “Варняны”, дзе да іх далучылася лідар прафсаюзнай пярвічкі Таццяна Лісоўская.

У лік лепшых 16 хлебаробаў раёна трапілі і тры механізатары КСУП “Варняны”.

На ворыве адным з пераможцаў стаў Славамір Сыс, якога мы заспелі на механічных майстэрнях у Варнянах за рамонтам кормаўборачнага камбайна “Ягуар”.

Няма тых работ у гаспадарцы, якія не выконваў бы механізатар Казімір Масойць – адзін з пераможцаў раённага конкурсу на культывацыі.

Казімір Станіслававіч з жонкай Тарэсай жывуць у Жарнэлях, яны трымаюць вялікую гаспадарку: кароў, свіней, рознае птаства. Мужчына прызнаецца, што хоць і цяжка, але без працы ён ужо не ўяўляе свайго жыцця.

Малады – ды ўдалы – гэта трапнае выслоўе якраз падыходзіць да механізатара Валерыя Юркойця, які перамог у намінацыі “Сяўба”. Не толькі сёлета, але і ў іншыя гады хлебароб паказваў выдатныя вынікі: яго прызналі лепшым механізатарам Гродзенскай вобласці па выніках вясенне-палявых работ у 2015 годзе, летась і пазалетась Валерый Эдуардавіч уваходзіў тройку лепшых аратых раёна.

Падчас узнагароджання лепшых механізатараў КСУП “Варняны” заслужаны падарунак атрымала і старшыня прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Таццяна Лісоўская. Па выніках работы за мінулы год партрэт жанчыны занесены на абласную Дошку гонару, а яна сама прызнаны адным з лепшых прафсаюзных актывістаў Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК.