1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПасля дажджоў: гаспадаркі Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці аднавілі працу ў полі
13 октября 2022

Пасля дажджоў: гаспадаркі Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці аднавілі працу ў полі

Працяглая непагадзь скарэкціравала планы земляробаў. Зараз у гаспадарках Чэрвеньшчыны выкарыстоўваюць кожны пагодлівы дзянёк, каб навярстаць упушчанае падчас вымушанага прастою.

У сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Новыя Зелянкі” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі малочны завод №1” гэтымі днямі завяршаюць сяўбу азімых зерневых культур. На палетках гаспадаркі працуюць дзве сеялкі нямецкай вытворчасці “Хорш-3” і “Хорш-4”.

– Тэхніка добрая, але пераўвільготненай глебы баіцца, – кажа механізатар Леанід Зыль. – Таму сеяць даводзіцца не там, дзе планавалі, а там, дзе можна ўлезці ў поле.

Дажджы дадалі клопатаў на сяўбе яшчэ і таму, што на загадзя падрыхтаваных пад яе палетках дзе-нідзе даводзіцца рабіць паўторную культывацыю. Гэта – дадатковыя паліва і час. Але ў гаспадарцы, дзякуючы добрай арганізацыі працы, з праблемай спраўляюцца, даючы фронт работ пасяўным агрэгатам.

Адначасова ў сельгасфіліяле працягваюць назапашваць сілас з кукурузы.

— Пакуль што на ўборцы гэтай культуры заняты адзін кормаўборачны камбайн. Ёсць тэхнічная магчымасць працаваць двума, – тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Наталля Сахончык. – Але не хапае транспарту для адвозкі масы, паколькі шмат трактароў зараз на пасяўной. Як толькі яны вызваляцца, тэмпы нарыхтоўкі кармоў павялічацца. Такая неабходнасць ёсць, бо кукурузу, якую пакідалі на зерне, часткова давядзецца ўбіраць на сілас.