Павіншаваць першага тысячніка з ААТ “Племзавод “Індустрыя” Сяргея Ляшчынскага прыехалі старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, старшыня Пухавіцкага райвыканкама Сяргей Ленкавец.
Старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода і яго калега з райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец уручылі падзякі і падарункі Юрыю Войнічу і Ігару Цацукевічу, якія ў ліку лепшых вадзіцеляў сёлетняга жніва.
Падарунак атрымаў таксама механізатар Мікалай Пашкоў, які займаецца прэсаваннем саломы, і дырэктар гаспадаркі Ілья Змачынскі. Святочны настрой лідарам жніва ствараў народны фальклорны калектыў “Зарачанка”.
Чарговыя ўзнагароды атрымалі перадавыя экіпажы Аляксандра Расолькі і Яўгена Кубры, Алега Маркава і Рыгора Вярэніча. Падзякі ад Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі таксама камбайнер Аляксандр Лях і слесар Аляксандр Хадыка.