1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПершы камбайнер-тысячнік – у ААТ “Васілішкі”
02 августа 2018

Першы камбайнер-тысячнік – у ААТ “Васілішкі”

В.З. Зневяроўскі. – Працаваў добрасумленна, і як вынік – заняў першае месца ў раёне на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу: пры дапамозе трактара “Беларус-1221” з навясной касілкай шырынёй да 6 метраў абкасіў рэкордныя 857 гектараў. Цяпер прыняўся за ўборку хлеба. Гэта далёка не першае яго жніво, таму ён выдатна валодае ўсімі тонкасцямі вытворчага працэсу. На сучасным зернеўборачным камбайне намалочвае да 130 тон зерня ў дзень. Побач з iм у полі працуюць таксама вопытныя механізатары Анатолій Анатольевіч Навагродскі і Віктар Генрыхавіч Юшкевіч, з якімі ён па-добраму спаборнічае. Жаданне быць першым на жніве вельмі стымулюе фізічна і маральна, аднак яны выдатна ладзяць і пры неабходнасці заўсёды гатовы падставіць адзін адному цвёрдае сяброўскае плячо.
Амаль дасягнулі тысячнага намалоту камбайнеры Станіслаў Іосіфавіч Кахновіч (ААТ “Шчучынаграпрадукт”) і Валерый Тадэвушавіч Козіч (ААТ “Васілішкі”).
А вось на адвозцы “залатога грузу”, як і раней сярод гаспадарак раёна лідзіруе вадзіцель ААТ “Орля” Аляксандр Юльянавіч Масталавіца, які па даных на 27 ліпеня на МАЗе ўжо перавёз 1510 тон зерня. Усяго на 7 тон адстае ад яго механізатар ААТ “Васілішкі” Павел Раманавіч Габіс, якога, у сваю чаргу, даганяе механізатар гэтай жа гаспадаркі Ян Станіслававіч Шандроха. Акрамя вышэйадзначаных перадавікоў, тысячны рубеж у раёне перасягнулі яшчэ дзесяць вадзіцеляў.