1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПЕРШЫМІ Ў ВЕРХНЯДЗВІНСКІМ РАЁНЕ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ ЗАВЯРШЫЛІ СЯЎБУ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ ХЛЕБАРОБЫ ААТ «ШАЙЦЕРАВА» І «НУРАВА»
27 апреля 2022

ПЕРШЫМІ Ў ВЕРХНЯДЗВІНСКІМ РАЁНЕ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ ЗАВЯРШЫЛІ СЯЎБУ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ ХЛЕБАРОБЫ ААТ «ШАЙЦЕРАВА» І «НУРАВА»

Павіншаваць аграрыяў і настроіць на далейшую плённую працу, даведацца аб планах на будучыню ў ААТ «Шайцерава» накіравалася старшыня Верхнядзвінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Алена Зуй.

Елена Зуй выказала шчырыя словы ўдзячнасці за работу і ўручыла Падзяку ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК за добрасумленную працу і высокія вытворчыя паказчыкі ў перыяд правядзення вясенне-палявых работ трактарыстам-машыністам Руслану Васільевічу Казлову, Аляксандру Мікалаевічу Лакотка, Васілю Уладзіміравічу Жміндо і Васілю Міхайлавічу Арлоўскаму, а таксама падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі.

Некалькі хвілін на перадышку – і зноў у поле. Нягледзячы на заканчэнне сяўбы яравых зерневых і зернебабовых, работы ў палях працягваюцца.