1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПершыя пераможцы жніўнага спаборніцтва
02 августа 2018

Першыя пераможцы жніўнага спаборніцтва

Першымі ў Астравецкім раёне давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон збожжа аператары зернесушыльнай устаноўкі КЗСВ-30 “ЛідАрай” КСУП “Гервяты” Юрый Іванавіч Леншын, Віталь Іванавіч Бясецкі і Аляксандр Аляксандравіч Сасноўскі. Cтаршыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула і намеснік дырэктара КСУП “Гервяты” па ідэалагічнай рабоце Алена Іосіфаўна Кандратовіч павіншавалі зернесушыльшчыкаў з заслужанай перамогай і ўручылі ім памятныя падарункі. 
Працаўнікі на новай зернесушыльнай устаноўцы айчыннай вытворчасці “Грын вэй” перасушылі 2 тысячы тон збожжа — Віталь Зыгмундавіч Андрушкевіч, Яўген Станіслававіч Раткевіч і Вадзім Іванавіч Адамковіч. Аператары зернесушылкі прызналіся, што для іх – гэта не мяжа, у планах – давесці да патрэбнай кандыцыі як мінімум 3 тысячы тон збожжа. Іосіф Раманавіч Макарэвіч з КСУП “Гудагай”, які з поля адвозіць зерне на аўтамабілі МАЗ-555-142 з прычэпам, першым у раёне перавёз 1 тысячы тон збожжа. 


Вадзіцель-тысячнік атрымаў грашовую прэмію і памятны дыплом ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.