1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 303-87-47
ГлавнаяНовостиПершыя тысячнікі ў Верхнядзвінскім раёне.
08 августа 2018

Першыя тысячнікі ў Верхнядзвінскім раёне.

Павіншаваць камбайнера з працоўнай перамогай на поле прыехалі старшыня райвыканкама І.І. Марковіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А.У. Зуй, дырэктар ААТ “Шайцерава” М.П. Гумнянкоў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі А.А. Станкевіч.
Глава раёна ўручыў Г.В. Грыгор’еву Падзяку старшыні райвыканкама і адзначыў, што ў любых умовах ААТ “Шайцерава” задае тон не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Чвэрць хлеба, намалочанага сёння ў раёне, – на рахунку гаспадаркі. Словы падзякі І.І. Марковіч адрасаваў таксама кіраўніку, інжынернай і агранамічнай службам, працаўнікам сельгаспрадпрыемства, бо гэта – перамога ўсяго калектыву.
Генадзь Віктаравіч прымаў падарункі і ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК, і ад гаспадаркі. А.У. Зуй выказала надзею, што Генадзь Грыгор’еў першым намалоціць дзве тысячы тон збожжа, уручыла таксама падарункі камбайнерам, вадзіцелям, аграномам, усім, хто ў гэты дзень вёў жніво.
Прыемным сюрпрызам стала віншаванне жонкі і сына перадавіка. Яны ўручылі лідару жніва кветкі, духмяны каравай і квас, а яшчэ – пацалункі і шчырыя віншаванні. Святлана Грыгор’ева – неаднаразовы пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па вытворчасці малака.